“Усе мы— грамадскія і культурніцкія дзеячы, вольныя творцы, бізнэсоўцы, ІТ-спецыялісты, усе беларусы дома і ў выгнанні — нясем свету свой светапогляд, сваю годнасць і сваю сапраўдную беларускую культуру”.
Выканаўчы дырэктар Беларускай Рады культуры Аляксандр Чахоўскі звярнуўся да ўсіх беларусаў з нагоды Сусветнага дня беларускай культуры.
Летась мы прапанавалі зрабіць такім днём 7 ліпеня. Бо гэта дзень нараджэння выбітных беларусаў Купалы, Чачота, Шагала, а хтосьці святкуе Купалле.
Мінулым годам вакол гэта дня мы зладзілі глабальны Тыдзень беларускай культуры, сёлета ж мяняем фармат і плануем Дні беларускай культуры па ўсім свеце цягам ліпеня і жніўня.
Цяпер цяжкія часы, але мы верым, што культура дапаможа нам іх годна перажыць.
Далучайцеся да нас сваімі беларускімі ініцыятывамі, а таксама акцыямі салідарнасці з Украінай.
Новая Беларусь — наш супольны арт-праект!