Дзень народзінаў чалавека, які жыў дзеля свабоды, і за свабоду памёр.
Беларусь так і не стала такой, якой ён хацеў яе бачыць. Беларусь, якая сядзіць за кратамі з-за амбіцый драўлянага дыктатара лукашэнкі, яшчэ не стала свабоднай. Але стане, бо жыў Каліноўскі, і жывем мы.
Мара пра свабоду нікуды не знікне, яна заўсёды будзе ў чалавеку, і заўсёды знойдуцца гатовыя за свабоду змагацца. Таму што мы жадаем ганарліва глядзець на саміх сябе, разумеючы, што мы не рабы, не дэталькі сістэмы, мы – індывідуальнасці з правамі, гонарам і воляй! І таго ж мы хочам для сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў.
Беларусь – гэта не толькі зямля, гэта кожны чалавек, які жыве на гэтай зямлі, кожная сям’я. Людзі не павінны быць у становішчы, залежным ад хунты. Не павінны жыць у сістэме без справядлівых судоў, у бяспраўі і беззаконні. Адзін чалавек не мае права вырашаць за ўвесь народ! Мы самі ведаем, чаго жадаем, і што нам трэба, самі вырашаем, якое жыццё нам пражываць.
Свабода для Беларусі, яе незалежнасць, і свабода і справядлівасць для кожнага яе жыхара!
І пакуль мы жывыя, Беларусь таксама жыве.
З днём нараджэння, Кастусь, ты жывеш у нашай памяці і сэрцах