​​Уладзіміра Гундара, ужо асуджанага на 18 гадоў, судзяць зноў, нібыта за абразу пракуроркі. Паводле…

​​Уладзіміра Гундара, ужо асуджанага на 18 гадоў, судзяць зноў, нібыта за абразу пракуроркі. Паводле экспертызы, яго словы былі літаратурнымі, але ж маглі быць успрынятыя як абраза. Пракурорка настолькі абражаная, што ў судзе не з’явілася.

Цікава, што ж гэта за словы такія былі? Мабыць, запатрабаваў справядлівага суда? Словазлучэнне “справядлівы суд” як раз пасуе да абвінавачванняў: з аднаго боку, літаратурнае, з іншага, робіць балюча пацукам усіх відаў і званняў. Бо нагадвае  пра тое, што чакае іх у будучыні.

Увогуле, некаторыя людзі абражаюць пачвар адным сваім існаваннем. У пенсіянера без нагі адабралі пратэз і мыліцы, распранулі да майткоў, прыкавалі да клеткі, прысудзілі 18 гадоў, а ён захоўвае такую годнасць, якой ніколі не было ні ў “суддзі”, ні ў “пракуроркі”, ні ў “міліцыянтаў”.

Няўжо нехта думае, што яшчэ адзін “суд” зламае мужнага чалавека? Ці гэта маленькая помста ад шэранькіх вартых жалю пацучкоў?

Не, таварышы пачвары. На кожным новым пасяджэнні вы даказваеце адно: Уладзімір Гундар – нязломны герой у палоне гестапаўцаў-садыстаў. Вы дэманструеце на ўвесь свет доказы ўласных злачынстваў. Вашыя сведкі ў пагонах сведчаць супраць сябе. Запісы сакратара аднойчы агучаць, каб вынесці прысуд. Але не палітвязню, а вам.

Свабоду Уладзіміру Гундару!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!