Астранамічныя тэрміны для чатырох жанчын за іх прафесійную дзейнасць. І “суддзі” на абодвух “судах” – таксама жанчыны…
Пацук хваліўся, што не ваюе з жанчынамі, але ж тое, што адбываецца, цяжка назваць вайной. Гэта, хутчэй, разбурэнне Беларусі. Пачвары імкнуцца знішчыць усё жывое, прыгожае, разумнае, вольнае, замяніць падробкамі.
Але прыйдзе час. Падробкі ператворацца ў смецце, а сапраўднае – захаваецца. Гераінь будзе сустракаць на волі ўвесь народ, а імёны “суддзяў” застануцца толькі ў дакументах для Гаагі. Хутка.