​Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Што гэта значыць – распавядае дарадца Святланы Ціханоўс…

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Што гэта значыць – распавядае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр

15 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі, якія працягваюцца супраць беларускага народа. Рэзалюцыю падтрымалі 557 дэпутатаў, што гаворыць пра тое, што свет сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і міжнародная супольнасць салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закону.

У тэксце рэзалюцыі асуджаюцца рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца супраць беларусаў, павелічэнне колькасці палітычных зняволеных, а таксама нядаўнія прысуды. Асобная ўвага звяртаецца на справу палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які асуджаны на 25 гадоў.

Што прапануе рэзалюцыя краінам ЕС?

– Працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы фінансаванне праваабаронцаў, журналістаў і незалежных СМІ.
– Ціснуць на рэжым Лукашэнкі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
– Падтрымліваць ахвяры рэпрэсій і іх сем’і, уключаючы юрыдычную дапамогу і доступ да медыцынскай дапамогі.
– Правесці незалежнае міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.

Рэзалюцыя Еўрапарламента азначае, што дзеянні рэжыму не застаюцца незаўважанымі, а вінаватыя ў рэпрэсіях не ўхіляцца ад адказнасці.