І кожным разам яны імкнуцца схаваць свае злачынствы. А як не атрымаецца, пачынаюць ціск на лекараў, журналістаў, родных загінулага ці пацярпелага. Пачынаюць “ператрахіваць” турэмнае начальства за тое, што не здолелі захаваць усё у сакрэце, замяняюць “недастаткова жорсткіх” на “правільных”.
І была яшчэ навіна, якая нас моцна ўразіла. Белсат высветліў, што 8 снежня 2020 года ў Заводскім руус знайшлі мёртвым Міхаіла Бокуця. За дзень да таго яго затрымаў маёр міліцыі Пціцын. Расследавання, вядома ж, не было, і смерць старанна хавалі. Але. Праз два з паловай гады мы ведаем і пра смерць, і імя ахвяры ведаем. І ведаем імя мянта. Ці было злачынства (ну, акрамя затрымання чалавека ні за што)? Ці вінаваты таварыш маёр? Ці, можа, хто іншы? Гэтага не ведаем. Пакуль.
Вось толькі праўда заўсёды знойдзе свой шлях. І ўсе гэтыя маёры, суддзі і загадчыкі калоній яшчэ пачнуць сведчыць супраць калег, каб абяліць сябе і выратавацца. Нам спатрэбяцца месяцы ці нават гады цяжкай непрыемнай працы. Але праўда таго вартая.
Забойцы і каты адкажуць!
Жыве Беларусь!