Прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі не будзе ў Радзе Бяспекі ААН
— Валер Кавалеўскі — аб выніках сённяшняга галасавання Генасамблеі:
«Рашучае «не» Лукашэнку ў Радзе Бяспекі ААН! У найважнейшым органе, які прымае рашэнні па пытаннях міжнароднага міру і бяспекі, другой Расіі не будзе»
Адной з мэтаў апошніх візітаў у ЗША прадстаўнікоў і кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета было заблакіраваць удзел рэжыму Лукашэнкі ў міжнародных арганізацыях, найперш у такіх, як Рада Бяспекі ААН, паколькі яе функцыі наўпрост звязаныя з абаронай міру, які рэжым Лукашэнкі разбурае, беручы ўдзел у агрэсіі РФ супраць Украіны.
«Беларусь абавязкова зойме сваё пачэснае месца ў сям’і народаў, у тым ліку будзе абраная ў Раду Бяспекі ААН. Тады, калі стане дэмакратычнай. Калі стане адказным міжнародным гульцом, які будзе паважаць міжнароднае права, выбудуе нармальныя адносіны са сваімі суседзямі, пазбавіцца залежнасці ад Расіі» — пракаментаваў прадстаўнік па замежных справах Кабінета вынікі сённяшняга галасавання з месца падзей у Нью-Ёрку.
@CabinetBelarus