Арцёму Лябедзьку прысудзілі тры з паловай гады калоніі нібыта за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнас…

Арцёму Лябедзьку прысудзілі тры з паловай гады калоніі нібыта за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”. Насамрэч, за данаты ў фонды салідарнасці. Для замежнікаў гучыць як дзікунства, але ў “краіне для жыцця” нават праваабарончая арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем, нічога дзіўнага. Віну Арцём не прызнаў: як можна назваць злачынствам дапамогу тым, каму патрэбна дапамога?

Але ўсе мы разумеем, што прыйшлі да Арцёма не за данаты. Прыйшлі з-за дзейнасці яго бацькі-палітыка.

Ведаеце, сябры. Ужо не ўпершыню ў нас пераследуюць і судзяць дзяцей за бацькоў і бацькоў за дзяцей. І кожны раз мы бачым смелых людзей, якія не схіляюць галаву перад пацучыным “судом”. Бацькі, вартыя сваіх дзяцей. Дзеці, вартыя сваіх бацькоў. Годныя беларусы расцяць і гадуюць годных беларусаў.

І ў кожнай сям’і могуць здарацца непаразуменні, ці канфлікты пакаленняў, але гэта дробязі, калі дзіця можа сказаць: “Я ганаруся маімі бацькамі”, а бацькі адкажуць: “Мы ганарымся нашымі дзецьмі”.

Свабоду Арцёму Лябедзьку!
Жыве Беларусь!