Ціханоўская на Канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце: «Я не спынюся змагацца за Беларусь»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Я не спынюся змагацца за беларусаў і Беларусь». Выступ Святланы Ціханоўскай на Канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце

«Сёння была прынятая рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі, дзе падкрэсліваюцца еўрапейскія памкненні беларусаў. Гэта важная палітычная перамога для ўсіх нас.

Некаторыя крокі трэба распачаць як мага хутчэй:

– Падпісаць мемарандум аб супрацы паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам.

– Распрацаваць стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і вяртанні краіны ў Еўропу. Стратэгія можа ахопліваць наступныя кірункі: ціск на рэжым, дапамога беларусам, прыцягненне злачынцаў да адказнасці, адданасць еўрапейскай будучыні.

– Нарошчваць кантакты паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. На міжнародных мерапрыемствах павінен гучаць голас беларусаў.

– Ствараць умовы для легалізацыі беларусаў. Мы працуем над тым, каб пачаць выдачу пашпарта новай Беларусі, які будзе пацвярджаць грамадзянства яго ўладальніка.

– Аказваць сістэмную дапамогу беларусам. І палітзняволеным, і тым, хто ўжо вызваліўся, і тым, хто пакінуў краіну з-за палітычнага пераследу».