17 верасня 1939 г Чырвоная Армія захапіла Заходнюю Беларусь, і там адразу пачаліся арышты і расстрэлы. Зараз лукашысты вырашылі зрабіць з гэтай, мякка кажучы, спрэчнай даты свята, “дзень народнага адзінства”.
Смешна, што тыя, хто бесперапынна імкнецца пасеяць нянавісць і разлад, разважаюць пра адзінства. Вы ж абвясцілі ворагамі нават не 97, а 99% насельніцтва, бо яны то змагары, то каталікі ці пратэстанты, то чайлдфры, то геі, то айцішнікі, то палякі, то маюць родных ва Украіне. Дык хто там з кім адзіны, саладуха з сёстрамі груздзевымі ці азаронак з бондаравай?
Але. Адзінства існуе. І мы адчулі яго ў жніўні 2020 г. І ворагі адчулі, што яно ёсць у нас. Таму і імкнуцца апаганіць само паняцце адзінства. Але марна – ні фальшывыя святы, ні прапаганда нянавісці ў тэлевізары не разбураць тое, што нас яднае. Беларускі народ адзіны як ніколі ў жаданні пазбавіцца ад лукашызму, і ў адзінстве наша сіла.
Жыве Беларусь!