​​Два гады таму гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэя Зельцэра. Го…

​​Два гады таму гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэя Зельцэра. Гопнікі даўно не сустракалі супраціву, бо апошні год пераследавалі выключна звычайных інтэлігентных людзей, якой там супраціў! Гопнікі лічылі сябе гэткімі паляўнічымі на зайцоў, што палююць дзеля забавы, і адчувалі поўную бяспеку. Ну чым безабаронная істота можа пагражаць чалавеку са зброяй?

Але паляванне пайшло не па плане. Зельцэр таксама меў зброю, і скарыстаўся ёю, каб абараніць сям’ю. Андрэй загінуў, але забраў з сабой і аднаго з “паляўнічых”, імя якога мы не памятаем, ну і халера з ім.

Пацукі спадзяваліся схаваць сваю ганьбу – не атрымалася. Тады помслівыя істоты зачынілі адзіную сведку ў псіхіятрычнай клініцы, а 136 чалавек, якія выказаліся пра гібель мянта ў сацсетках, кінулі за краты. Пасадзілі нават журналіста за інтэрв’ю з сяброўкай Зельцэра, бо яна там узгадвае Андрэя як прыстойнага чалавека.

Але народ ужо добра ведае праўду – беларускі кдб здольны толькі здымаць кіно і дадаваць студэнтак і пенсіянераў у спісы тэрарыстаў. І вялікімі натоўпамі ўсе яны ходзяць на вобшукі не таму, што гэта крута выглядае на відэа, а таму, што страшна.

Вось яно, недазаконне, як працуе. У абодва бакі! Сёння ты цар і бог, можаш рабаваць, катаваць, забіваць, а заўтра ты на Дзікім Захадзе, дзе перамагае той, хто страляе лепш… А стралок з цябе дрэнны. У прынцыпе, як і міліцыянт.

Недазаконне зрабіла з міліцыі бандытаў, катаў і забойцаў. І кожны, хто дасць адпор злачынцам, будзе народным героем. Сям’я загінулага мянта не пачуе аніводнага добрага слова, і  атрымае  спачуванні хіба толькі ад прапагандыстаў. Але і прапагандысты наўрад ці ўзгадаюць яго імя праз дзень. Як і мы. А Андрэя Зельцэра будуць памятаць. Пакуль яго родныя не атрымаюць справядлівасці. І потым таксама.

Слава героям!
Жыве Беларусь!