​​Зноў хваля затрыманняў у невялікіх гарадах. Сумныя навіны прыходзяць з Ліды, Кобрына, Жлобіна, Нав…

​​Зноў хваля затрыманняў у невялікіх гарадах. Сумныя навіны прыходзяць з Ліды, Кобрына, Жлобіна, Наваполацка. Але самая паказальная гісторыя адбылася ў Ваўкавыску. Рэпрэсіі пачаліся апасля таго, як недзе ў бытавой сварцы пабілі мянта. Хапаюць выпадковых людзей і шукаюць экстрэмізм, класіка.

Якія ж высновы можна зрабіць з гэтай сітуацыі? Па-першае, экстрэмістам у нас можна стаць кожны, нават калі не падпісаны на твітэр Матолькі і інстаграм Ціханоўскай – падпішуць. А знаёмства з “сілавікамі” дзейнічае лепш любой агітацыі – у самага нейтральнага чалавека (і ў яго родных, дарэчы) з’явяцца нянавісць да ўлады. Ну, гэта мы і так ведалі.

А вось па-другое, тут цікава. Гопнікаў, алкаголікаў і хатніх гвалтаўнікоў ніхто чапаць не будзе, нават калі нехта з гэтых паважаных грамадзян разаб’е нос міліцыянту. Яны ж элехтарат, прэзідэнцкі народ, іх у Чырвоную кнігу трэба, а не ў пастарунак. Не да законаў! А міліцыянты – іх шмат, не шкада. І зараз спадары гопнікі гэта ведаюць.

А мы б хацелі падзякаваць партызанам Ваўкавыска. Вы для пацукоў як костка ў горле, былі і ёсць. Вольныя ваўкі, беларусы ганарацца вамі!

Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!