Давайце сёння падзякуем нашым маці і ўсім маці Беларусі. Яны гадавалі і гадуюць дзяцей у цяжкія часы…

Давайце сёння падзякуем нашым маці і ўсім маці Беларусі. Яны гадавалі і гадуюць дзяцей у цяжкія часы: за СССР прыйшлі галодныя гады перабудовы, а потым – лукашызм. Дзяржава не шкадуе іх. Сучасныя беларускія маці сядзяць за кратамі, носяць перадачы ў турмы, бягуць разам з дзецьмі за мяжу без грошай і дакументаў. Іх аб’яднанні прызнаюць экстрэмісцкімі, у іх забіраюць каханых. Але ніякія выпрабаванні не зменяць і не знішчаць іх вялікую любоў да дзяцей. Дзеля будучыні дзяцей яны рызыкуюць, пакутуюць і змагаюцца. І аднойчы ўсе маці і ўсе дзеці Беларусі будуць вольнымі і шчаслівымі.

Свабоду маці! Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!