Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі
Цяпер у Беларусі налічваецца 160 палітзняволеных жанчыны, яшчэ 430 жанчыны асуджаныя да «хатняй хіміі» — у большасьці з іх ёсць дзеці.
Як можна павіншаваць іх са святам?
Тым, хто ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, можна таксама адправіць пасылку з прыемнасцямі ці зрабіць грашовы перавод. Жанчынам на “хіміі” можна нават зрабіць дастаўку ежы, падарунка ў папраўчую ўстанову, папярэдне ўзгадніўшы з імі час, бо ў ПУАТ можна карыстацца тэлефонамі і сацсеткамі. Жанчын, якія ўжо знаходзяцца ў калоніі, можна павіншаваць толькі лістамі і тэлеграмамі. Таксама важна адрасна падтрымліваць сем’і палітзняволеных, а ім самім прапаноўваць дапамогу па віншаваннях сваіх родных.