“Суд” над Арцёмам Караткевічам за нібыта адміністраванне пратэснана чата Серабранкі павінен быў пача…

“Суд” над Арцёмам Караткевічам за нібыта адміністраванне пратэснана чата Серабранкі павінен быў пачацца напрыканцы жніўня, і з таго часу пра Арцёма нічога невядома.

Пацукі хочуць, каб мы забыліся. Няма інфармацыі – і пра чалавека не будуць памятаць. Бо ён не Ціханоўскі і не Калеснікава. І можна будзе за зачыненымі дзвярыма закрытых “судоў” рабіць што заўгодна, і можа нават “суддзі” і “сведкі” захаваюць ананімнасць. Так, на ўсялякі выпадак.

Але не спрацуе. Мы памятаем пра кожнага. І не важна, хто ён ці яна: палітык, блогер, рэйкавы партызан, актывіст ці ўдзельнік чата. І будуць публікацыі ў незалежных смі, і дапамога, і лісты салідарнасці.

І пра тых, хто “судзіць” і катуе, мы таксама не забудземся. Мы іх ведаем. А калі кагосьці не ведаем – даведаемся потым.

Свабоду Арцёму Караткевічу!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!