Прававая ініцыятыва адкрывае набор на гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні!»Паўгода вы будзеце выву…

Прававая ініцыятыва адкрывае набор на гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні!»

Паўгода вы будзеце вывучаць тэорыю правоў чалавека і вучыцца яе ўжываць. Яшчэ паўгода — проходзіць стажыроўку ці рэалізоўваць уласны праект.

Вас чакае:
• 6 афлайн-сесій
• вебінары паміж сесіямі
• хатнія заданні на платформе
стажыроўка ці рэалізацыя ўласнага праекта
• дадатковыя імпрэзы
• база ведаў з матэрыяламі з курса

Праграма і падрабязнасці

Курс для вас, калі:
• У вас ёсць базавыя веды, якія хочаце абагульніць
• Вы актывіст_ка і хочаце пачаць уласны праект
• Плануеце кар’еру ў правах чалавека

Адбор складаецца з двух частак:
— анкета ўдзельніка, паводле якой мы запросім вас на першую сесію
— першая сесія + эсэ, паводле якога мы запросім вас на поўны ўдзел у праграме

Курс бясплатны, аплачваюцца квіткі, жытло і харчаванне. Але квіткі на першую сесію ўдзельнікі_цы набываюць самастойна.

Адказвайце да на пытанні ў анкеце, каб прайсці на першую сесію!
Дедлайн: 25.10.2023

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну