Новая вайна. Тэрарысты не хаваюць твары і самі дэманструюць доказы забойстваў, згвалтаванняў, катаванняў. Маленькае зло цягнецца да вялікага, і вось ужо па ўсім свеце павыпаўзалі на мітынгі фанаты хамас, расейскія z-блогеры радуюцца жудасным кадрам, а калгасная лукашэнкаўская прапаганда піша пра адзінства народа саюзнай дзяржавы ў падтрымцы Палестыны. Нічога дзіўнага – галоўны спонсар у іх у ўсіх агульны. Як і ў галубоў міру, якія ўжо квокчуць, што трэба размаўляць і дамаўляцца і перагортваць старонкі.
Не. З тэрарыстамі не размаўляюць і не дамаўляюцца. Тэрарыста немагчыма залагодзіць і немагчыма ператварыць у мірнага грамадзяніна. Ізраіль гэта добра разумее. І ўжо дзейнічае.
Мы жадаем народу Ізраіля хуткай перамогі. А што да тэрарыстаў у іншых частках света… Мабыць, яны спадзяюцца, што зараз пра іх забудуцца. Не забудуцца. Наадварот. Хамас скончыцца хутка. Да вас таксама дойдзе чарга.
Зло будзе пакаранае! Ам Ісраэль хай! Жыве Беларусь!