Госпадзе Усемагутны, Ты давяршаеш меру дня і наводзіш цемру ўночы, якую Ты прызначыў для адпачынку целаў нашых. Дай нам прабачэнне і адпушчэнне грахоў, якія мы ўчынілі добраахвотна ці міжвольна, свядома ці несвядома, думкамі, словамі і ўчынкамі. Памяні ўсіх братоў нашых праз заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы і святых Тваіх. Дай нам спакойны сон, вольны ад злых мрояў і поўны добрых думак праз Тваю Боскую ласку. Каб мы, засынаючы ў супакоі і ўстаючы ў радасці, дзякавалі Табе, Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ