Сёння Вітольду Ашурку споўніўлася бы 53 гадыВітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2…

Сёння Вітольду Ашурку споўніўлася бы 53 гады

Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці дагэтуль няма.

У гонар Вітольда «Вясна» абвясціла 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.

«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай смерці буду плакаць», — казала маці Вітольда.

На фотаздымку Вітольд у верасні 2020-га года — гэта апошняе вядомае фота Ашурка з волі.

«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка