На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка — палітвязня, які памёр у калоніі21 траўня 2021 г…

На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка — палітвязня, які памёр у калоніі

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася. Сёння Вітольду магло б споўніцца 53 гады…

Узгадваем 28-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», які быў запісаны ў мінулым траўні да Дня Палітвязня. Ён прысвечаны Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці.

Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачыма доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.

Тэкставая версія | SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Youtube | Anchor