«Змагацца, не пакладаць рук». Паліна Шарэнда-Панасюк скарыстала апошняе слова, каб звярнуцца да людзей
У апошнім слове актывістка параўнала падзеі 2020 года ў Беларусі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Паводле палітзняволенай, людзі, якія ахвяруюць сабой дзеля незалежнасці і дэмакратыі, «будуць названыя ў новай Беларусі героямі», а тых, хто іх цяпер катуе, чакае суд.
«Беларусь абавязкова будзе вольнай, але дзеля гэтага трэба змагацца, не пакладаць рук», — сказала з лавы падсудных Паліна Шарэнда-Панасюк.