І правільна! Мантры “каб не было вайны” і “мы за мір” – яны для вярхоўнай жрыцы стабільнасці наталлі качанавай. Для астатніх беларусаў гэта чысты экстрэмізм.
Але, таварышы міліцыянты, запытайцеся ў сваіх маці, што яны пра вайну думаюць. Ці гатовыя абмяняць сына на машыну або мех бульбы, як у братоў-рашыстаў практыкуецца? Не? Можа, яны таксама экстрэмісткі? Кінеце іх за краты? Ці вы толькі чужых маці кідаеце?
Можаце вешаць у кабінетах зэткі, затрымліваць за “не вайне!”, цытаваць расейскую прапаганду, прызнаваць антываенная арганізацыі экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Вось толькі вашы маці не жадаюць, каб іх дзеці гінулі ці забівалі. Як і ўсе маці Беларусі.
Яны не адвярнуцца ад вас, не, яны ж маці. І будуць побач, калі нікога больш не застанецца, калі прыйдзе час адказваць за злачынствы. Але і тады ім будзе сорамна. Што ж. Спачуваем ім.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!