Затрымалі пяць былых сілавікоў, якія ў 2020-ым годзе запісалі відэа з асуджэннем гвалту, — супраць іх распачалі крымінальную справу
Стала вядома пра затрыманне 31 студзеня шэрагу былых сілавікоў:
• падпалкоўніка міліцыі запасу Ігара Кісляка, які скончыў службу намеснікам начальніка аддзела ГУБАЗ і які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС;
• падпалкоўніка ў адстаўцы, былога намесніка начальніка Жодзінскага ГАУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Вячаслава Ільіча.
• падпалкоўніка, былога намесніка начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэя Дарошкі;
• падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, былога начальніка следчага аддзела Віталя Папроцкага;
• падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, начальніка следчага аддзялення Дзмітрыя Вдовіна.
У 2020-ым годзе яны запісалі відэазварот да сваіх былых калег, у якім асудзілі гвалт у дачыненні да беларусаў, піша ex-press.live.
Падтрымайце іх: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Напісаць анлайн