Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы”Сёння мы выйшлі, каб узгадаць і ўшанаваць герояў мінулага.1 люта…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Сёння мы выйшлі, каб узгадаць і ўшанаваць герояў мінулага.

1 лютага 1661 адбылася Магілёўскае паўстанне. Тады звычайнымі мяшчанамі горада ўсяго за некалькі гадзін было знішчана каля 7 тысячаў расейскіх стральцоў!

1 лютага 1863 года на землях былога Вялікага Княства Літоўскага пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага. Паўстанцы выступілі супраць расейскай улады, але паўстанне пацярпела паразу.

2 лютага — дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, чалавека, які аддаў жыццё, каб беларусы самастойна маглі вырашаць лёс свайго краю.

Але i ў наш час таксама ёсць героі. Гэта тыя, хто зараз за кратамі, тыя, хто зараз ва Украіне… Тыя, хто прайшоў засценкі лукашызму… Тыя, хто не сдаўся і не здаецца, нягледзячы на ўсе цяжкасці.

Таму мы выходзім зноў і ізноў, каб выказаць сваю падтрымку і салідарнасць, каб нагадаць усім, што барацьба не скончаная і будзе працягвацца да апошняга чалавека!”

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну