​​Ірына Такарчук чакае суда ў Жодзіна, там, дзе калісьці трымалі яе дачку. Маці заўсёды застаецца мо…

​​Ірына Такарчук чакае суда ў Жодзіна, там, дзе калісьці трымалі яе дачку.

Маці заўсёды застаецца моцнай дзеля сваіх дзяцей, як бы цяжка не было. І спадарыня Ірына заставалася моцнай. Яе падтрымкі хапала не толькі на сям’ю, але і на іншыя сем’і: у Жодзіна тады кінулі сотні людзей па справе Зельцэра. Родныя адчувалі шок і разгубленасць, а Ірына знаходзіла для іх правільныя словы. Бо ведала, як гэта, калі дзіця за кратамі.

І зараз ёй, вядома ж, цяжка. Не маладой ужо жанчыне проста фізічна цяжка ў сіза. Але яна ведае галоўнае: дачка зараз у бяспецы, і не маўчыць, і не склала рукі.

Не так даўно былы палітвязень Сяргей Пятрухін распавёў пра сваю сям’ю. Ні маці, ні жонка не падтрымалі яго, але ён упэўнены, што сын усё зразумее аднойчы і будзе ганарыцца бацькам.

Як гэта насамрэч важна – каб родны чалавек ганарыўся табой. Часам дзіця баіцца, што бацькі не падтрымаюць яго ці яе ў нечым важным. Часам бацькі баяцца, што дзіця не зразумее іх. Часам так у жыцці і бывае.

І калі маці і дачка разумеюць адна адну, падтрымліваюць адна адну і ганарацца адна адной, – гэта вялікае шчасце.  Такую сям’ю не разбураць краты. Такую маці не зламаюць. Такую дачку не спыняць.

Свабоду Ірыне Такарчук!
Жыве Беларусь!