Ведаеце, сябры, ёсць нейкі такі перыяд паміж зімой і вясной. І снег, здаецца, сышоў, але ж дрэвы стаяць голыя, на зямлі леташняе лісце і мёртвая трава. Ну і надвор’е “адчуй сябе ў Лондане”. І гэта цягнецца і цягнецца, і ты думаеш, ну дзе ўжо тая вясна, дзе каткі на вярбе і вось гэта вось усё.
А потым глядзіш у вакно – а вішні белыя-белыя стаяць. Ці то Зямля нарэшце пад правільным вуглом да Сонца нахілілася, ці то спадарыні з этнаграфічнага кружка напяклі печыва ў форме птушак і спелі пра жавароначкаў. Але вось яна, тут.
Вясна прыйдзе і да нас. Да ўсіх нас, сябры.
Са святам!
Жыве Беларусь!