25 сакавіка 1918 г. абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дваццаць пятага сакавіка – Годны дзень Беларускай дзяржавы. Веснаплынных вятроў талака Пыл з кароны атрэсла іржавы. Шматавалі нас досыць арлы І з адной, і з дзвюма галавамі. Мы не з нейкай бязроднай імглы, Нас вякі як сваіх Гадавалі.