Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь!
Ларыса Геніюш 1954
Усіх вернікаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень, віншуем са святам!
Жадаем нязломнае Веры, душэўнай цеплыні і падтрымкі блізкіх, штодзённай радасці жыцця і надзеі на лепшае.