31 сакавіка 1785 г. у Варшаве памёр дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, мецэнат Антоні Тызенгаўз. Ператварыў Горадню* ў буйны прамыслова-культурніцкі цэнтр, што зрабіла яе вядомай за межамі краіны. Неардынарнасць кіраўніка Гарадзенскай эканоміі праявілася ў сферах адукацыі, навукі, мастацтва.
*Яго намаганнямі ў горадзе над Нёманам пачалі працаваць дзяржаўныя ўстановы: Скарбовая камісія ВКЛ, Трыбунал ВКЛ, суд.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch