​​А вы заўважылі, сябры, колькі анансавана завочных крымінальных спраў у апошнія тыдні? Не, яны і ра…

​​А вы заўважылі, сябры, колькі анансавана завочных крымінальных спраў у апошнія тыдні? Не, яны і раней вяліся, але тады і “злачынствы” былі гучныя, і “злачынцы” – вядомыя людзі: палітыкі, медыйныя асобы. А зараз пацукі гатовыя “судзіць” звычайных грамадзян за маршы.

Што здарылася? Ахвяры для рэальных “судоў” скончыліся? Не, не скончыліся, кожны дзень хапаюць новых. І віртуальныя справы без збітага абвінавачанага наўрад ці прынясуць асалоду і дадатковыя зорачкі пацукам на пагоны. Дык навошта?

А можа, скончыліся грошы? Паглядзіце, як яны збіраюць “кампенсацыі” з айцішнікаў, медыкаў і бізнесменаў. І вельмі, вельмі хочацца гэтых людзей пасадзіць, але не, яны бяруць грашыма. Крывя патрэбна, але грошы патрэбны больш. А “спецвытворчасць” – яна такая, можна заблакаваць рахункі, калі яны засталіся, ці нават кватэры “цап-царап”, як кажа расейскі самадзержац.

Гэта сігнал усім тым, хто з’ехаў, ці збіраецца з’язджаць, ці не збіраецца. Сігнал не толькі пратэстоўцам. Сігнал усім заможным людзям. Закрывайце рахункі, спыняйце бізнесы. Ратуйце свае грошы. Рабаваць будуць усіх.

І тыя грошы маглі б прынесці дзяржаве прыбытак у будучыні. Але пра будучыню ніхто не дбае. Пацукі ўжо разумеюць, што яе няма. Ім трэба “день простоять и ночь продержаться”, а далей – вялізнае нішто. Стабільнасць, дабрабыт і шчаслівыя твары БРСМаўцаў засталіся толькі ў тэлевізары.

Дзень прайшоў, ноч таксама скончыцца. Прыйдзе час не толькі адказваць за злачынствы, але і вяртаць нарабаванае.

Жыве Беларусь!