​​На шклозаводзе “Нёман”, што ў Бярозаўцы, адбылася ўжо пятая за апошнія дзевяць месяцаў аблава. Кож…

​​На шклозаводзе “Нёман”, што ў Бярозаўцы, адбылася ўжо пятая за апошнія дзевяць месяцаў аблава. Кожны раз – з затрыманнямі.

Гэтая навіна, здаецца, патанула сярод іншых навін з нашай краіны для жыцця. Але. Уявіце. Маленькі горад, 10 тысяч чалавек. Адно прадпрыемства. І кожныя 2 месяцы затрыманні. Мянты, вядома ж, самі не з Бярозаўкі, едуць на паляванне адкуль-небудзь. Маглі б тую ж колькасць ахвяр налавіць у Лідзе ці ў Гародні. Але не, збіраюцца і едуць.

А галоўным ідэолагам там прызначылі КДБшніка. Не самае цёплае месца для былога чэкіста, але вось.

Чым жа гэтыя людзі так раз’юшылі пацукову банду, што іх кашмараць і кашмараць увесь год? Мы не ведаем. І колькі яшчэ мы не ведаем, нажаль. І пра малыя гарады, і пра вялікія, і пра дзяржаўныя прадпрыемствы, і пра недзяржаўныя.

Усё аднойчы будзе вядома. Звычайна так кажуць пра злачынствы ўлады, але. Ёсць мужныя людзі, якія гэтай уладзе супрацьстаяць. І ў будучыні важна даведацца не толькі пра злачынствы, але і пра подзвігі. Нехта скажа, подзвіг – занадта важкае слова. Але часам іншага і няма.

Таму хочацца проста падзякаваць супрацоўнікам “Нёмана” і пажадаць ім сіл.

Жыве Бярозаўка!
Жыве Беларусь!