Браты ўмілаваныя! Той, хто моліцца, павінен памятаць, як маліўся ў святыні мытнік побач з фарысеем. …

Браты ўмілаваныя! Той, хто моліцца, павінен памятаць, як маліўся ў святыні мытнік побач з фарысеем. Не ўздымаў ганарліва вочы і не раскладаў узнёсла рукі, але біў сябе ў грудзі і, вызнаючы свае ўкрытыя грахі, клікаў на дапамогу Божую міласэрнасць. І хоць фарысей быў цалкам задаволены сабою, але больш на апраўданне заслужыў мытнік, які маліўся без спадзявання на сваю бязвіннасць, бо няма нікога без віны. Маліўся з пакораю, вызнаючы грахі, і выслухаў яго Той, Хто пакорным удзяляе міласэрнасць.

Св. Кіпрыян Карфагенскі