У Гомелі вынесены жорсткі прысуд сям’і і настаўніку беларускай мовы і літаратуры20 траўня агучаны пр…

У Гомелі вынесены жорсткі прысуд сям’і і настаўніку беларускай мовы і літаратуры

20 траўня агучаны прысуд цэлай сям’і — палітзняволеныя Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па 8 гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога невядома.

Іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне варожасці), ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 406 КК (неданясенне пра злачынства). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Суддзя — Вадзім Бобыраў.

З неафіцыйнай крыніцы @radiosvaboda вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфаваньня розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115618