У рамках “Тыдня супраць катаванняў” Прававая ініцыятыва разам са Службай “Адно акно” выпусцілі важны…

У рамках “Тыдня супраць катаванняў” Прававая ініцыятыва разам са Службай “Адно акно” выпусцілі важны чэк-ліст для тых, хто сутыкнуўся з катаваннямі ў Беларусі. Што рабіць, калі гэта здарылася з вамі? Як правільна задакументаваць здарэнне, зафіксаваць траўмы і што важна памятаць? Кіраўніцтва распрацаваў менеджар Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі.

Мы будзем удзячны за дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі. Тут пацярпелыя могуць падзяліцца сваёй гісторыяй з праваабаронцамі: https://torturesbelarus2020.org/#document.

Таксама сёння, з 13:00 да 15:00, будзе працаваць гарачая лінія для беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і катаванняў. Кваліфікаваная адвакатка будзе адказваць на анлайн-званкі. Вы можаце патэлефанаваць ці напісаць тэкставы запыт у чаце на сайце, у месенджарах і па электроннай пошце. Ваша бяспека і канфідэнцыяльнасць гарантаваны.

Усе спосабы сувязі даступны тут.

Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну