Змітра Дашкевіча будуць судзіць зноў. “Каруселі”, якія круцяцца на Акрэсціна, працуюць цяпер і для крымінальных артыкулаў. Дачакацца, калі скончыцца тэрмін, і зноў пазбавіць надзеі. Яшчэ адзін метад катаванняў.
І самае балючае – не няволя, а разлука з сям’ёй. Бо дома Змітра чакаюць жонка і чацвёра маленькіх дзяцей. Яго апошняе слова прысвечана Насце.
Гісторыя іх кахання пераплецена з гісторыяй бясконцых акцый і арыштаў. Нават ажаніліся яны, калі Зміцер быў у зняволенні. І вось ён за кратамі зноў, а яна зноў чакае.
Хунта любіць разбураць. Планы, мары, жыцці. Сем’і. Але раз’яднаць людзей, якія падзяляюць агульную мару, немагчыма. Каханне, што вытрымала столькі выпрабаванняў, перажыве ўсё. Перажыве і старога дыктатара. У дыктатара ёсць грошы, армія мянтоў, улада і страх яе страціць. Ёсць шпіц, дзеці, якія яго не любяць, і дзяўчынкі з арбузнага батальёна. І шмат чаго яшчэ ёсць. Толькі ў яго ніколі не было і не будзе таго, што ёсць у Змітра і Насты, і тысяч беларусаў.
Свабоду Змітру Дашкевічу!
Жыве Беларусь!