На жаль, зноў актуальна.
Не так даўно Андрэй Шарэнда напісаў, што яго жонка Паліна просіць не называць яе палітзняволенай, бо ў палітзняволеных ёсць тэрмін знаходжання за кратамі. А ў Паліны гэты тэрмін стаў бясконцым.
У Паліны, і ў Змітра Дашкевіча, і ў Эдуарда Бабарыкі, і ў соцень, калі не тысяч, беларусаў. Яны не палітзняволеныя, яны палонныя, закладнікі.
Але нічога сапраўды бясконцага не бывае. Прыйдзе дзень, і палонныя выйдуць. Тысячы выйдуць адначасова.
Жыве Беларусь!