1 жніўня Раман Бандарэнка мог бы адзначаць дзень народзінаў
11 лістапада ён апошні раз напісаў «Я выходжу» у дваровым чаце, а потым ужо не вярнуўся. Абслуга Лукашэнкі забіла яго за пытанне пра бела-чырвона-белыч стужкі.
Людзкая боль і жалоба… Гэты верш-прысвячэнне быў напісаны да гадавіны забойства Рамана.
«Ты ўчора “выйшаў” год таму назад, А ўжо вярнуўся іншым, не праз дзверы… Краіну агарнуўшы слёзапад Будзіў мацней і тых, хто мала верыў.
Ты ўчора “выйшаў” год таму назад, У цёмны час, у вечар шэры… Не трэба 37-м і Курапат, Бо рыкаў звер сучасны ашалелы…
Ты ўчора выйшаў год таму назад, Прыгожы, малады і смелы, Не ведаў, што апошні лістапад, А твой запал абудзіць свет счарнелы…
Дзякуй, Рамане! Вечны адпачынак! Мы памятаем!» ФБ: А.Ю.