«Міністр абароны» ў кабінеце Ціханоўскай Валерый Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінета
Пра сваё рашэнне ён абвясціў у сваім ТГ-канале. Ëн абвінаваціў Кабінет, што «не атрымліваў ад яго ніякай дапамогі» і заявіў, што ў яго стала складацца ўражанне, што «мы рухаемся некуды не туды».
Раней блок Пракоп’ева-Ягорава, які падтрымліваў і Сахашчык, атрымаў на выбарах у Каардынацыйную раду 16% галасоў.