Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Паветраная трывога пад час абеду ў кафэ каля помніка Тарасу Шаўчэнку: як дзейнічаць

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПАВЕТРАНАЯ ТРЫВОГА ПАД ЧАС АБЕДУ Ў КАФЭ Львоў, непадалёку ад помніка Тарасу Шаўчэнка. Зайшоў у кафэшку паабедаць. Набраў сабе розных страў і размясціўся на другім паверсе. Праз нейкі час пачуў краем вуха ад кагосьці з наведвальнікаў словы “паветраная трывога”. Яшчэ праз колькі хвілін афіцыянт агучыў правіла, што ПАД ЧАС ПАВЕТРАНАЙ ТРЫВОГІ ТРЭБА ПАКІНУЦЬ ПАМЯШКАННЕ. На […]

Крама “Росквіт” у Баранавічах прадавала тавары з беларускай сымболікай, уладальніка затрымалі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Крама “Росквіт” у Баранавічах рэалізавала тавары з нацыянальнай беларускай сымболікай. Зараз яна выглядае так, як выглядае ўсё беларускае ў Беларусі – ПАД ЧОРНАЙ НАВІССЮ! Ўладара крамы Юрыя Казакевіча затрымалі ноччу і ў кайданках звезлі за краты. Заведзена крымінальнага справа па невядомым артыкуле. Прапагандысцкія лукашысцкія каналы АБАЗВАЛІ БЕЛАРУСКУЮ СЫМБОЛІКУ “ПАЛІЦАЙСКАЙ”.

Восеньскі пейзаж ва Ўкраіне: палаючыя лясы, дарогі, слупы, палі і ўзгоркі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ва Ўкраіне Палаючыя восенню лясы,Дарогі і слупы,Палі, узгоркі – Знаемы восеньскі пейзаж! Цягнік.Глядзіш у вакноІ забываеш…Сэрцам у Беларусь лунаеш! Клачко Аляксандр, 16.10.2022

Мітынг у Вільні супраць расейскай агрэсіі ва Украіну і пазіцыя Святланы Ціханоўскай у вайне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ОФІС СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ(Асабістыя адносіны) Частка 3 27 лютага 2022-га, Вільня, Лукішская плошча, мітынг супраць расейскай агрэсіі ва Украіну. У гэты дзень, мабыць апошні раз, я сказаў Святлане Ціханоўскай, што яна наш прэзідэнт. Да пачатку вайны, я памятаю, было шмат нападак на Ціханоўскую, маўляў, яна займае прарасейскую пазіцыю. Часцяком даводзілася ў чатах бараніць яе. Мая пазіцыя […]

Аўтар лічыць Святлану Ціханоўскую пераможцай выбараў 2020 і адзначае яе ролю ў пратэсце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ОФІС СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ(Асабістыя адносіны) Частка 1 ПРЭЗІДЭНТ – ГЭТА НАЕМНЫ МЭНЭДЖЭР, ЯКОГА НАЙМАЕ НАРОД на пэўны час. Калі мэнэджэр не спраўляецца з задачай, яго не перавыбіраюць на чарговых выбарах, ён падае ў адстаўку альбо яму аб’яўляюць імпічмэнт па нормах закону. 9 жніўня 2020-га я галасаваў за Святлану Ціханоўскую. Лічу, што яна перамагла на тых выбарах […]

Вольная Беларусь павінна быць галоўнай мэтай аб’яднання беларусаў для вызвалення краіны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Калі ў аб’яднання беларусаў ня будзе на ПЕРШЫМ месцы мэта ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ, то з ім рана ці позна адбудзецца тое, што здарылася з офісам Святланы Ціханоўскай. ТОЛЬКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ сёння з’яўляецца тым сродкам, той зброяй, якая здольна ЎЗНЯЦЬ, ПАВЕСЬЦІ за сабой беларусаў і ВЫЗВАЛІЦЬ Беларусь! Фінансавыя і матэрыяльныя сродкі павінны быць інструментам, накіраваным на дасягненне […]

Мабілізацыя ў Беларусі як штуршок да супраціўлення рэжыму

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ Частка 2 Што можа стаць тым штуршком, які ўздыме зноў беларусаў, ужо са зброяй у руках, на супраціўленне нелегітымнаму рэжыму і барацьбе за сваё існаванне, за будучыню сваю і сваіх нашчадкаў? Што можа вымусіць “хатаскрайнікаў” вызначыцца і заняць сваю пазіцыю ў тым ці іншым “акопе”? Што можа пазбавіць беларусаў, абяскроўленных 2-хгадовымі рэпрэсіямі, […]

Мабілізацыя ў Беларусі: меркаванне пра вызваленне і рэпрэсіі ў краіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ Частка 1 Выкажу свае меркаванне на гэты конт. Ведаю, што яно не папулярна. Але гэта мая пазіцыя і я яе растлумачу. Я – за мабілізацыю. За ўваход лукашысцкай арміі ва Украіну. У ідэале спецчастак, якія паказалі сябе “героямі” ў 2020-м пры збіцці, катаваннях і забойствах мірных беларусаў. Я сыходжу з канчатковай мэты: […]

Асабістыя вынікі адносін украінцаў да беларусаў і сітуацыя з акупацыяй Беларусі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

АДНОСІНЫ ЎКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ Асабістыя вынікі Мая дзяўчына ў Вільні валанцерыць у вольны час у беларускім замку. Там жывуць “беглыя” беларусы і адначасова выдаецца прадуктовая дапамога ды адзенне бежанцам з Украіны. Ёй даводзіцца шмат стасавацца з украінцамі, вымушана з’ехаўшымі з Украіны. Трапляюцца сярод іх і працоўныя мігранты (але зараз не аб тым). Пад час размоў, […]