Новы набор на праграму “EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)” – #конкурс стыпендый Гэта конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў-ц, выкладчыкаў_ц і дактарантаў_ак, якія падвергліся рэпрэсіям або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Калі: 3-6 месяцаў у 2025-2026. Дзе: універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. Стыпендыя пакрывае […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Бясплатныя адкрытыя трэніроўкі па самаабароне ў Познані для жанчын, мігрантаў і ЛГБТК+
Адкрытыя трэніроўкі па самаабароне ў #Познань, #Польшча Для каго: жанчыны, мігранты_кі, прадстаўнікі_цы ЛГБТК+, #квір.Дзе: Rozbrat. Запрашаюць на бясплатныя трэніроўкі па самаабароне. якія прымеркаваны да Міжнароднай кампаніі «16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту». Вы навучыцеся базавым прынцыпам самаабароны і атрымаеце ў падарунак пярцовы балончык. Будзе 2 аднолькавых цыкла заняткаў. Цыкл – гэта 2 дні трэніровак па […]
Творчая рэзідэнцыя Bibliothek Andreas Züst у Швейцарыі для культурных дзеячаў з 21 ліпеня па 31 жніўня 2025
Bibliothek Andreas Züst – творчая #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя Для каго: #кульдзеячы і #творцы розных дысцыплін.Калі: 21 ліпеня – 31 жніўня 2025. Запрашаюць творцаў з наступных дысцыплін: #візуальныя_мастацтвы, #літаратура, новыя #медыя, #музыка, #тэатр, #дызайн, #архітэктура, #кіно, #фатаграфія і сумежныя з мастацтвам дысцыпліны.Цікавіць асэнсаванне бібліятэкі як месца ведаў – рэзідэнты павінны даследаваць культурнае поле і тое, што […]
Варкшоп у Вільнюсе 6-7 снежня: Інклюзіўная журналістыка пра ўразлівыя групы
Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці. «Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць» Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем журналістаў і журналістак правесці разам 6-7 снежня (пятніца-субота) на […]
Цэнтр сучаснага мастацтва ў Ташкенце запрашае на рэзідэнцыю для творцаў і даследчыкаў у 2025
Centre for Contemporary Art – творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Ташкент, #Узбекістан Для каго: #літаратары, #мастакі, #даследчыкі, #куратары і #творцы розных дысцыплін. Калі: 3 лютага – 30 сакавіка 2025. Запрашаюць рэзідэнтаў даследаваць мясцовую спадчыну і ствараць працы ў дыялогу з культурным ландшафтам Узбекістана. Цікавяць як пачаткоўцы, так і вядомыя мастакі. Творцы будуць працаваць ў Намуне, а даслепдчыкі […]
Канферэнцыя CHLEB у Варшаве 21 лістапада: зніжка 15% на квіткі для дызайнераў і стартапаў
Увага дызайнер(к)ам, фаўндар(к)ам стартапаў у радыюсе дасягнення Варшавы! Да канферэнцыі CHLEB застаецца менш за тры дні! І мы нясем вам прома-код на -15% на апошнія квіткі!Памятаеце, што 21 лістапада ў Google Campus for Startups Warsaw збяруцца 250 чалавек з дызайнерскай і стартап-тусоўкі? Калі яшчэ не набылі квіткі, спяшайцеся! У праграме — 8 кейноўтаў ад экспертаў […]
Divadlo X10: Y Events – міждысцыплінарныя мерапрыемствы па выканальніцкім мастацтве ў Празе 21 лютага 2025
Divadlo X10: Y Events – серыя міждысцыплінарных мерапрыемстваў па выканальніцкім мастацтве ў #Прага, #Чэхія Для каго: #творцы рохных дысцыплін. Калі: 21 лютага 2025. Y Events – гэта серыя мерапрыемстваў, якая даследуе як тэатр зліваецца з візуальным мастацтвам, іншым выканальніцкім мастацтвам, музыкай, гукам і тэорыяй. Першым стане мерапрыемства Y: Roaaarrrrr. Запрашаюць творцаў і калектывы, якія займаюцца […]
J4T AWARDS 2024: конкурс для журналістаў і рэдакцый СМІ па тэме роўнасці і недыскрымінацыі
J4T AWARDS 2024 – #конкурс для журналістаў_ак і рэдакцый СМІ Для каго: прадстаўнікі #медыя, #аўтары, журналісты і інш. Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» ладзіць конкурс з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі. Намінацыі конкурсу: Матэрыял на тэматыку роўнасці і […]
Анлайн-курс і вебінары «Скразныя каштоўнасці ў дзейнасці некамерцыйных арганізацый» ад «ІншыЯ»
«Скразныя каштоўнасці ў дзейнасці некамерцыйных арганізацый» – анлайн-#курс і серыя вебінараў ад арганізацыі «ІншыЯ» Для каго: беларускія #актывісты, валанцёры і ўсе тыя, хто працуе ў грамадскім сектары ці прадстаўляе беларускія дэмакратычнія сілы.Калі: вебінары – 25, 28 лістапада і 5 снежня, курс – з 1 снежня. 1⃣Курс дае базавыя тэарэтычныя веды пра скразныя каштоўнасці (правы чалавека, […]
Unplugged Dance: адукацыйная праграма па танцы ў Грэцыі для харэографаў і танцораў у 2025
Unplugged Dance – адукацыйная #праграма па танцы ў #ГрэцыяДля каго: #харэографы, #танцоры, педагогі і спецыялісты па саматычных і практычных практыках, #даследчыкі і антраполагі танца і г.д.Калі: 11 траўня – 29 чэрвеня 2025. Шукаюць прафесіяналаў, якія змогуць садзейнічаць лепшаму разуменню сацыяльна-палітычнага танцавальнага цела, злучаючы яго фізічную прыроду з нематэрыяльнай. Удзельнікі павінны правесці адзін ці некалькі семінараў, […]