
Для каго: #даследчыкі/-цы, #аналітыкі/-ні, #медыя-спецыялісты/-кі, усе, хто працуе з тэкставымі дадзенымі і хоча асвоіць сучасныя інструменты аналізу.
Калі: 11–15 чэрвеня 2025.
Цэнтр новых ідэй і Scholars for Belarus запрашаюць на інтэнсіўны 3-дзённы семінар па кантэнт-аналізе з практыкай у NVivo і R. Навучанне правядуць Леся Руднік і Стас Гарэлік.
Праграма:
– Знаёмства з асноўнымі прынцыпамі кантэнт-аналізу
– Праца з NvivoR і аўтаматызаваны аналіз тэкставых дадзеных
– Метады выяўлення і аналізу дэзінфармацыі
– Выкарыстанне мовы праграмавання R для апрацоўкі, візуалізацыі і аўтаматызацыі даследаванняў.
Па выніках семінара вы атрымаеце гатовы код, які зможаце мадыфікаваць пад уласныя задачы.
+ Асаблівы бонус: калі ў вас ужо ёсць праект з выкарыстоўваннем кантэнт-аналізу на стадыі распрацоўкі, на семінары вы зможаце атрымаць індывідуальную метадалагічную кансультацыю.
Прапануецца пакрыццё ўсіх выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.