https://t.me/belsat/111294 Белсат Праваслаўны святар стварыў у Вільні беларускую царкву Айцец Георгій Рой з’ехаў з Беларусі праз пераслед за тое, што падтрымаў пратэст супраць гвалту ў 2020 годзе. Але нават на чужыне ён разам з паплечнікамі здолеў стварыць беларускі куточак – праваслаўную…
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне ў Вільні адбудуцца біблійныя чытанні паслання Апостала Паўла да Рымлян
Усім шчырыя вітанні! Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне адбудуцца БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ. Мы разам чытаем і супольна абмяркоўваем. Пасланне Апостала Паўла да Рымлян. Заўтра чытаем Другі раздел гэтай кнігі. Усіх запрашаем!
Сёння Вячэрняй службы не будзе, а заўтра 7.01 у 10-й гадзіне будзе святочная Літургія
Дарагія браты і шанавaныя сёстры! Сёння Вячэрняй службы НЕ БУДЗЕ. Але заўтра, ў Нядзелю 7.01 будзе а 10-й гадзіне раніцы святочная Літургія (Bokšto, 4), на якой прагучаць песнапенні Раства Хрыстовага. Пасля Літургіі паўторым сённяшні чын асвячэння вады. Бярыце, калі ласка, з сабою слоічкі з вадою.
Свята Гасподняга Хрышчэння 6 студзеня ў Вільні з Літургіяй і ўступленнем іераманаха Юстіна
Дарагія сябры! 6.01 у бліжэйшую суботу – свята Гасподняга Хрышчэння.У гэты дзень мы будзем служыць супольную Літургію з усімі іншымі Віленскімі прыходамі Сусветнага патрыярхату. Узначаліць Літургію – Патрыяршы Экзарх у Літве – іераманах Юсцін, які ў гэты дзень афіцыйна прыступае да выканання сваіх абавязкаў. У нас будзе добрая магчымасць памаліцца ўсім разам, пазнаёміцца з а. […]
Сябры, ці ёсць у каго вэб-камера — трэба для трансляцыі заўтра а 9:30
Сябры, правіт! Ці есць у каго вэб-камера?І калі так, то маглі б вы яе заўтра прынесці ў 9:30 на службу? Нам трансляцыю трэба зладзіць)
Навіны сусветнага праваслаўя ад Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
НАВІНЫ СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3551465641793298/?mibextid=oMANbw
Запрашаем на малітву падзякі за мінулы год і малітву дабраславення на 2024 год
Запрашаем на малітву падзякі за мінулы год і малітву дабраславення на надыходзячы 2024 год!
Вячэрня сёння а 17-й, заўтра a 10:00 — Літургія
Шаноўныя браты і сёстры! Сёння вячэрня а 17-й гадзіне, а заўтра а 10.00 – ЛІТУРГІЯ.
Калядны канцэрт Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай у Вільні 30 снежня ў Доме легенд
Калядная вандроўка з Алесем Чумаковым і Таццянай Ячнай едзе ў Вільню У суботу 30 снежня ў Вільню прыедуць з калядным канцэртам гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная. Вы пачуеце ў перакладзе на беларускую мову калядныя і навагоднія спевы з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, Іспаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы […]
У парафіі пачалі традыцыю біблійных чытанняў — запрашаюць далучацца
Дарагія сябры, ўсіх вітаю! Учора мы разпачалі традыцыю біблійных чытанняў у нашай парафіі. Я ў вялікім НАТХНЕННІ ад учорашняга чытання і нашых разважанняў! Слова Божае – СІЛА і жыўленне нашага духу! Дзякую шаноўнаму брату Яўгену за ініцыятыву і настойлівасць! Усіх запрашаю далучацца ў наступныя тыдні!