Сёння а 18й гадзіне Вячэрняя служба і Споведзь.
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Узнясенне Хрыста і ўваход чалавецтва ў Божую славу ў літургічным святкаванні
Узнясенне Хрыста! Узнясенне нашай чалавечай прыроды на прастол Божай Славы! Чалавецтва ў Хрысце уваходзіць у святое святых Боскага жыцця! Нябёсы і зямля злучаюцца ў Божым нябесным з’зяні!Запрашаем літургічна перажыць гэтую падзею і стаць сведкамі Хрыстовага ўзыходжання!
Сёння ў 18-й гадзіне запрашаем на Вячэрню ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння запрашаем на Вячэрню а 18-й гадзіне!
Запрашаем на нядзельную літургію а 10-й з анлайн-трансляцыяй на YouTube
Нядзеля — самы час пайсці ў госці да Бога. Запрашаем на літургію а 10-й. А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале. Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Свята Прэпалавенне Пяцідзесятніцы адзначаецца 29 траўня ў Вільні з асвячэннем вады
Шчырыя вітанні, дарагія браты і сёстры!На заўтра сераду 29 траўня прыпадае вельмі цікавае свята Прэпалавенне Пяцідзесятніцы. Вельмі старажытнае, дарэчы. Хрысціяне святкавалі гэты дзень з V стагоддзя. Гэты дзень звязвае Вялікдзень і Сашэсце Святога Духа. Гімнаграфія свята гаворыць пра Хрыста як пра крыніцу Жывой вады – Духа Святога.Таму, ў гэты дзень асвячаецца вада.А яшчэ на Літургіі […]
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні прапануе трансляцыю набажэнстваў для парафіян
Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Хрыстос уваскрос! А калі вы моцна стаміліся пасля працоўнага тыдня і не можаце ўваскрэснуць і прыйсці ў храм на набажэнства, то ў нас есць трансляцыя. Далучайцеся! Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Запрашаем на вячэрнюю службу ў храм па адрасе Bokšto 4 кожную суботу ў 18:00
Гэтыя людзі тут не проста так. Яны спяшаюцца на вячэрнюю службу да нас у храм. Прыходзьце і вы!Кожную суботу ў 6 гадзін вечара па адрасе Bokšto 4!
Іісус вылечыў чалавека, які 38 гадоў пакутаваў каля купальні Віфезда ў Іерусаліме
Евангельскае чытанне.Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.Ёсць жа ў Іерусаліме каля́ Аве́чых варот купа́льня, што называ́ецца па-яўрэйску Віфезда́, і ма́е пяць кры́тых хадоў;у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульга́вых, ссо́хлых, што чакалі ру́ху вады;бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у […]
Запрашаем на набажэнства ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Запрашаем на набажэнства!
23 мая — дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай і біблейскія чытанні ў храме
Сёння дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Святая Еўфрасіння нарадзілася ў пачатку XII стагоддзя ў Полацку. Яна была княжацкай дачкой, але прыняла манаства, прысвяціўшы сябе служэнню Богу і людзям. Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – гэта не толькі час шанавання яе святасці, але і напамін пра важнасць духоўных і маральных каштоўнасцяў у нашым жыцці. І мы падумалі, […]