«Кожная эпоха — гэта час разбурэнняў і абнаўленняў; і вось усё тое, што толькі здаецца, — загіне, усё ілжывае — загіне. Застанецца толькі цэласнае, застанецца толькі праўдзівае, застанецца толькі тое, што сапраўды ёсць, а не тое, што нібыта існуе. Кожны з нас чымсьці здаецца: і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе; і ўсё тое, што […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Заўтра згодна нашаму календару – свята Уваходу Гасподняга у Іерусалім.Літургія а 10.30Пасля Літургіі…
Заўтра згодна нашаму календару – свята Уваходу Гасподняга у Іерусалім. Літургія а 10.30Пасля Літургіі – асвячэнне вербаў і сябрына. Запрашаем!
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення …
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця. Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі. Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4. Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны […]
Першыя нашы вынікі! Цяпер у дадатку — 21 карыстальнік. Мы атрымалі 18 запісак. Тут можна спампаваць …
Першыя нашы вынікі! Цяпер у дадатку — 21 карыстальнік. Мы атрымалі 18 запісак. Тут можна спампаваць дадатак для Android (даступна ва ўсім свеце):https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote Вось тут – версія для iPhone:https://apps.apple.com/app/id6759536205 Пакуль яна даступная ва ўсіх краінах свету, акрамя Еўрапейскага саюза (але ў Беларусі ўжо можна карыстацца). Зараз ідзе працэс праверкі на адпаведнасць заканадаўству ЕС. Спадзяёмся вырашыць […]
Дарагія сябры, мы ўваходзім на шлях Вялікодных успамінаў – перажывання падзей Пасхі Хрыстовых Пакут …
Дарагія сябры, мы ўваходзім на шлях Вялікодных успамінаў – перажывання падзей Пасхі Хрыстовых Пакут і Пасхі Уваскрасення. Гэта НАЙВАЖНЕЙШЫЯ дні года, калі нам, як Хрыстовым вучням і вучаніцам трэба быць з Ім на шляху да Галгофы і Уваскрасення. Няхай жа жыццёвая мітусня не аддаліць нас ад Госпада Іісуса у гэтыя святыя і вялікія дні! Вашай […]
Вельмі добрая навіна!Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і нап…
Вельмі добрая навіна! Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і напісаў мабільны дадатак для прыхода. Праз яго можна падаць запіскі аб здароўі і за спачын вашых блізкіх, сяброў і знаёмых з любой кропкі свету. Таксама там ёсць зручны памяннік, каб захоўваць спісы і потым адпраўляць іх у адзін клік. Што будзе з […]
Учора ў Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада БільдзюкевічаНа Свята-Ефрасінн…
Учора ў Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада БільдзюкевічаНа Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні нашыя парафіяне добраўпарадкавалі магілу беларускага праваслаўнага дзеяча і грамадскага актывіста Усевалада Більдзюкевіча. Падчас працы прыбралі расліннасць, пафарбавалі агароджу і ўпарадкавалі тэрыторыю пахавання. Гэта працяг працы, якая пачалася пасля таго, як намі было знойдзена месца пахавання Більдзюкевіча. Пахаванне доўгі час заставалася […]
Заўтра 29.03. – Нядзеля святой Марыі Егіпецкай. Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10.30. Заўтра пад…
Заўтра 29.03. – Нядзеля святой Марыі Егіпецкай. Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10.30. Заўтра пад час набажэнства чытаем Евангелле паводле Марка 10:32-45Сёння Вячэрня а 17.00 Запрашаем!
Пасланне Сусветнага Патрыярха Варфаламея з нагоды 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы✦ ✦…
Пасланне Сусветнага Патрыярха Варфаламея з нагоды 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы✦ ✦ ✦ «Табе, Найвышэйшай Ваяводзе, пераможныя і ўдзячныя песні спяваем мы, выбаўленыя ад бед, Багародзіца!» У гэтым годзе спаўняецца тысяча чатырыста гадоў з таго часу, як у гонар Багародзіцы ў храме, калі ўсе вернікі стаялі, быў урачыста праспяваны кандак, цяпер паўсюдна вядомы як «Акафіст». Гэта […]
26 сакавіка 1932 года ў Пінску спачыў Зыгмунт Лазінскі — першы біскуп Пінскай дыяцэзіі і першы біск…
26 сакавіка 1932 года ў Пінску спачыў Зыгмунт Лазінскі — першы біскуп Пінскай дыяцэзіі і першы біскуп у гісторыі Касцёла, што правёў беларускамоўную імшу Нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года пад Навагрудкам. Скончыў семінарыю і духоўную рыма-каталіцкую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1895 годзе. Быў двойчы адхілены ад служэння з-за канфлікту […]