Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Кропка дзякуе сябрам за падтрымку ў 2022 і віншуе беларусаў з надыходзячым 2023 годам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія сябры! Дзякуй за тое, што былі разам з Кропкай ў 2022! Без вашай актыўнасці і цікаўнасці не было б нашай беларускай прасторы ў Тбілісі. Віншуем усіх беларусак і беларусаў з надыходзячым 2023 годам і перадаем вам вашыя пажаданні, таму што мы ўсе ведаем, што беларус беларусу беларус: Силы!Перамогі!Чтобы дом был в душе и всегда!Мира […]

Маляваныч запрашае дарослых і дзяцей на калядны батлеечны спектакль «Цар Ірад»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“КАЛЯДЫ З МАЛЯВАНЫЧАМ” “Анелы спяваюць, пастушкі іграюць..Дзіва, дзіва абвяшчаюць” Наш казачны Маляваныч (артыст Аляксандр Ждановіч) запрашае ў святочны дзень дарослых і дзетак (8+) на калядны батлеечны спектакль “Цар Ірад”. Вас чакае:Расказ пра гісторыю батлейкі, пра асаблівасці святкавання Калядаў і Новага году на Беларусі.Зімовыя казкі ад Маляваныча.Сумесныя спевы ды размовы за гарбатай. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі […]

Калядоўшчыкі завіталі на моўны клуб у Кропку ў Тбілісі і стварылі святочны настрой

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Учора на моўны клуб у Кропку завіталі калядоўшчыкі!Гэта быў прыемны сюрпрыз для нашых гасцейВесела патанчылі і папелі, уратавалі казу і атрымалі моцны зарад каляднага настрою! Дзякуем камандзе творчых беларусаў і беларусак, якія падтрымліваюць нашу мову і культуру і ствараюць свята для нас у Тбілісі. У вас таксама ёсць магчымасць запрасіць калядоўшчыкаў у госці, каб заспяваць […]

Больш за 50 чалавек наведалі Калядны Кірмаш у Кропцы і атрымалі падарункі і святочны настрой

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вялікі дзякуй усім, хто наведаў Калядны Кірмаш у Кропцы! Больш за 50 чалавек учора прыйшлі за падарункамі і змаглі набыць прыгожыя рэчы сабе і сваім блізкім. Мы набывалі падарункі, шукалі адказы на пытанні віктарыны, падпісвалі паштоўкі палітвязням, частаваліся пуншам і печывам , знаёміліся з беларусамі іншых гарадоў і краін. А напрыканцы вечара нават папелі песні […]

Паказ калядных фільмаў і абмеркаванне кіначэлленджу КінаКаляды48 у Тбілісі 28 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на паказ калядных фільмаў!У сераду 28 снежня даведаемся, ці магчыма зняць кіно за 48 гадзін. “КінаКаляды48” — гэта чэлендж, у выніку якога самаарганізваным камандам аматараў і прафесіяналаў трэба было зрабіць калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзін. Вынікам гэтага марафона сталі 14 кароткаметражных фільмаў, якія былі зняты ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Менску. […]

Калядны Марафон Паштовак Салідарнасці пройдзе 24 снежня ў Тбілісі на Кірмашы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Паштовая скрыня” калядных лістоў Заўтра на нашым Кірмашы вы  можаце далучыцца да  Каляднага Марафона Паштовак Салідарнасці! Зараз за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 1400 палітвязняў. Падтрымайма іх напярэдадні святаў сваёй увагай і цёплымі словамі! Заўтра вы можаце прыносіць і пакідаць свае паштоўкі, альбо падпісваць паштоўкі разам у Кропцы, альбо напісаць свае пажаданні анлайн. Чакаем вас заўтра на […]

Калядны Моўны клуб у Тбілісі: святочная сустрэча пра беларускія зімовыя традыцыі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Калядны Моўны клуб Апошняя ў гэтым годзе сустрэча моўнага клуба будзе святочнай! Пагаворым пра Каляды, Раство і Новы год у беларускай традыцыі Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя альбо Ледзяны Дзед: разбяромся, хто з гэтых персанажаў больш традыцыйны для беларусаў Абмяркуем, якія зімовыя святы адзначаюць у вашых сем’ях і якія традыцыі вам падабаюцца Захапіце за сабой […]

Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашае на ўтульны зімовы маркет

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прастора КРОПКА pinned «Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет ў Кропку! Набыць падарункі сабе і блізкім, пабачыцца са старымі знаёмымі і сустрэць новых, адчуць калядны пах глінтвейну – усё тут! Што вас чакае: прыгожыя рэчы…»