Учора на моўны клуб у Кропку завіталі калядоўшчыкі!Гэта быў прыемны сюрпрыз для нашых гасцейВесела п…

Учора на моўны клуб у Кропку завіталі калядоўшчыкі!
Гэта быў прыемны сюрпрыз для нашых гасцей
Весела патанчылі і папелі, уратавалі казу і атрымалі моцны зарад каляднага настрою!

Дзякуем камандзе творчых беларусаў і беларусак, якія падтрымліваюць нашу мову і культуру і ствараюць свята для нас у Тбілісі.

У вас таксама ёсць магчымасць запрасіць калядоўшчыкаў у госці, каб заспяваць разам з імі калядкі.