Браты, у нас не было ніякіх добрых учынкаў; усе былі дрэнныя. І хоць такімі былі ўчынкі людзей, аднак Божая міласэрнасць не пакінула іх. Бог паслаў свайго Сына ўратаваць нас. Ні золатам ці срэбрам, але Яго пралітай каштоўнай крывёю. Ён стаў Ягнём без заганы, якога павялі на забіццё дзеля заплямленых правінамі авечак (калі толькі заплямленыя, а […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
1 верасня адзначаецца пачатак царкоўнага года ў Царкве візантыйскага абраду
1 верасня — пачатак царкоўнага года, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восенню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі. У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангелля пра Ісуса, што прыйшоў у назарэцкую сінагогу і навучаў там сабраных. Разгарнуўшы кнігу Ісаі, Ён прачытаў сабраным словы пра Месію, Які прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленне, свабоду і «год […]
29 жніўня — Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля ў Грэка-католіках Беларусі
29 жніўня Свята Адсячэння галавы св. Яна Хрысціцеля Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія былі да Хрыста, і Яго прадвеснік. Ісус называў яго “больш, чым прарокам” , “самым вялікім з народжаных жанчынамі” і прыпадабняў яго да Іллі. Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы быў узяты пад варту і затым абезгалоўлены. Ян Хрысціцель шануецца […]
28 жніўня — памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы
28 жніўня Памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і язычніка Патрыцыя і адданай хрысціянкі св. Монікі. Нягледзячы на клапатлівае выхаванне маці, у маладосці вёў паганскае жыццё і захапляўся рознымі вучэннямі. Як настаўнік рыторыкі і аратарства пераязджаў у Карфаген, Рым і Мілан, а за ім ездзіла яго маці, […]
Св. Аўгустын пра вечную Праўду, Любоў і адзінства з Богам праз Ісуса Хрыста
О вечная Праўда, сапраўдная Любоў, умілаваная Вечнасць! Ты – мой Бог. Да Цябе я ўздыхаю днём і ноччу. Як толькі я пазнаў Цябе, Ты забраў мяне да Сябе, каб я ўбачыў тое, што трэба ўбачыць, але я не быў яшчэ здольны да гэтага. Ты перамог слабасць майго зроку сілаю Тваіх промняў, я задрыжэў ад любові […]
А. Мятод Трчка асуджаны ў 1952 г. за душпастырскую дзейнасць і беатыфікаваны ў 2001 г.
Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі за яго душпастырскую дзейнасць, супрацоўніцтва з біскупам Паўлам Гойдычам і перасылку лістоў у Рым, што было расцэнена як антыдзяржаўная дзейнасць і «шпіянаж» на карысць Ватыкана. Свае гады зняволення ён правёў у вязніцах у Ілаве, Міраве і Леапольдаве. […]
25 жніўня ўшаноўваем памяць блаславёнага Мятода Дамініка Трчкі
25 жніўня ўшаноўваем памяць бласл. Мятода Дамініка ТрчкіНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце-над-Остравіцамі, што ў Маравіі (Чэхія). Быў наймалодшым з сямі дзяцей. Пачатковую школу скончыў у родным горадзе, затым вучыўся ў гімназіі ў Містаку і ў рэдэмптарыстаў у Чэрвенцы каля Аламоўца. У 1902 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (CSsR). Пасьля тэалагічных студыяў 17 […]
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу і распаўсюдзіўся па ўсім свеце
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей. […]
31.08 аўтобуснае падарожжа па цікавостках Усходняй Беларусі: Зэмбін, Крупкі, Белая Царква і іншыя
31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км) Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, […]
У Лядску на Шчучыншчыне ўрачыста адзначаць 600-годдзе парафіі святога Станіслава
https://catholic.by/3/news/announcements/17705-u-lyadsku-na-shchuchynshchyne-z-udzelam-ierarkha-urachysta-adznachats-600-goddze-z-chasu-zasnavannya-parafi У Лядску на Шчучыншчыне з удзелам іерархаў урачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафі У суботу 24 жніўня ўрачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).