Браты, у нас не было ніякіх добрых учынкаў; усе былі дрэнныя. І хоць такімі былі ўчынкі людзей, адна…

Браты, у нас не было ніякіх добрых учынкаў; усе былі дрэнныя. І хоць такімі былі ўчынкі людзей, аднак Божая міласэрнасць не пакінула іх. Бог паслаў свайго Сына ўратаваць нас. Ні золатам ці срэбрам, але Яго пралітай каштоўнай крывёю. Ён стаў Ягнём без заганы, якога павялі на забіццё дзеля заплямленых правінамі авечак (калі толькі заплямленыя, а не цалкам сапсаваныя). Вось якую мы атрымалі ласку. Будзем жа жыць годна, паводле моцы атрыманай ласкі, каб не згубіць такога вялікага дару. Вялікі Лекар прыбыў да нас і знішчыў усе нашыя грахі. Калі зноў хочам хварэць, не толькі сабе зробім шкоду, але больш за тое, станем няўдзячнымі ў адносінах да Лекара.

Св. Аўгустын