Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

 Блаславёны Павел Пётр Гойдзіч (1888–1960) — грэка-каталіцкі біскуп Прэшаўскі, мучанік за веру і вер…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Блаславёны Павел Пётр Гойдзіч (1888–1960) — грэка-каталіцкі біскуп Прэшаўскі, мучанік за веру і вернасць Паўсюднай Царкве. Яго жыццё — гэта сведчанне непахіснай вернасці ў часы жорсткіх ганенняў на вернікаў у Чэхаславакіі. Павел Гойдзіч нарадзіўся 17 ліпеня 1888 года ў Руске-Пекляны (Славакія) у сям’і грэка-каталіцкага святара. Пасля заканчэння тэалагічных студый у 1911 годзе быў пасвячаны ў […]

 16 ліпеня 1054 года фармальна пачалася Вялікая схізма 1054 года, якая прывяла да канчатковага разры…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 16 ліпеня 1054 года фармальна пачалася Вялікая схізма 1054 года, якая прывяла да канчатковага разрыву паміж Рыма-Каталіцкай Царквой і праваслаўнымі цэрквамі. Важна разумець, што гэты раскол не быў раптоўным выбухам, а стаў вынікам доўгага працэсу адчужэння, які назапашваўся стагоддзямі. Раскол стаў вынікам назапашаных культурных, палітычных і царкоўных рознагалоссяў. Усход і Захад развіваліся вакол розных цэнтраў, […]

 15 ліпеня Царква ўшаноўвае памяць святога Уладзіміра Вялікага (каля 956–1015) — гэта ключавая поста…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 15 ліпеня Царква ўшаноўвае памяць святога Уладзіміра Вялікага (каля 956–1015) — гэта ключавая постаць у гісторыі ўсходніх славян, вялікі князь кіеўскі, які прывёў свой народ да хрысціянства. У грэка-каталіцкай традыцыі ён шануецца як «роўнаапостальны», бо ягоная дзейнасць па распаўсюджванні веры была параўнальная з місіяй саміх апосталаў. Уладзімір быў унукам святой княгіні Вольгі і сынам князя […]

ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ – 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабр…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ – 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай угзадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ – сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар’яна […]

13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вай…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска Мар’яну Бярнацкую, якая паходзіла з сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. 13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у […]

У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійны…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова. У мінулай перадачы гаворка ішла аб тым, што пасля Другой сусветнай вайны пісьменнік ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі пры ААН. Пасля паездкі ў штаб-кватэру арганізацыі ў Нью-Ёрк Лынькоў напісаў шэраг твораў, у тым ліку цыкл нарысаў “Асамблейныя […]

Эпізод 28, 2026. ЦІ ВЕРЫШ ТЫ? Сьляпыя, якія пабачылі больш за іншых (Мц 9.27-35) «Ці вы верыце, што …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Эпізод 28, 2026. ЦІ ВЕРЫШ ТЫ? Сьляпыя, якія пабачылі больш за іншых (Мц 9.27-35) «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» — пытаньне Ісуса да сьляпых актуальнае і сёньня. У 28-ым эпізодзе разважаем над Евангельлем паводле Мацьвея (Мц 9.27-35). Чаму Хрыстос патрабуе маўчаньня пасьля цуду і чаму Ягоная міласьць правакуе залішнюю агрэсію ў фарысэяў? […]

 11 ліпеня 1705 года ў гісторыі Беларусі і Уніяцкай Царквы застаўся як адзін з самых трагічных і кры…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 11 ліпеня 1705 года ў гісторыі Беларусі і Уніяцкай Царквы застаўся як адзін з самых трагічных і крывавых эпізодаў. У Полацкім Сафійскім саборы маскоўскі цар Пётр I і яго салдаты забілі пяцёх манахаў-базыльянаў. Гэтая падзея стала адлюстраваннем рэлігійнай нецярпімасці і напружаных адносін паміж Масквой і ўніяцкім светам Рэчы Паспалітай. У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная […]

КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў ІРАКУ: Халдэйская Каталіцкая Царква (Патрыярхат Багдаду), Сірыйская Каталіцкая …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў ІРАКУ: Халдэйская Каталіцкая Царква (Патрыярхат Багдаду), Сірыйская Каталіцкая Царква (заходне-сірыйскага абраду), Армянская Каталіцкая Царква, Грэка-мельхіцкая Царква (візантыйскага абраду), парафіі лацінскага абраду. =Большасць католікаў у Іраку належаць да Халдэйскай Каталіцкай Царквы, якая прытрымліваецца халдэйскага абраду (усходне-сірыйскай традыцыі). Вернікі гэтага абраду складаюць прыблізна 80% хрысціянскага насельніцтва краіны. Іх першаіерархам з’яўляецца Халдэйскі патрыярх Багдаду – […]

https://catholic.by/3/news/vatican/19271-sakratar-apostalskaj-nuntsyyatury-u-minsku-kshyshtaf-seroka…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/19271-sakratar-apostalskaj-nuntsyyatury-u-minsku-kshyshtaf-seroka-pryznachany-na-novuyu-pasadu-u-vatykane Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў Ватыкане Мансіньёр Кшыштаф Сэрока , які на працягу апошніх трох гадоў служыў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прызначаны на новую пасаду ў дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Цяпер ён накіраваны ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі…