Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Падзел Кіеўскай мітраполіі ў 1458 годзе на Кіеўскую і Маскоўскую епархіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА. ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ГІСТАРЫЧНЫ ПАДЗЕЛ. 15 лістапада 1458 Г. адбыўсяпадзел Кіеўскай мітраполіі ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхата на Кіеўскую і Маскоўскую епархіі. Кіеўская мітраполія – праваслаўная мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхата на тэрыторыі Русі, Вялікага княства Літоўскага, Каралеўства Польскага і Залатой Арды. Кафедра мітрапаліта знаходзілася з часу Хрышчэння Русі (988) ў Кіеве. Пасля падзелу Кіеўскай мітраполіі ў […]

Пачатак 40-дзённага посту «Піліпаўка» ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 1. Насустрач Богу, Які надыходзіць Мы пачынаем сумесную вандроўку насустрач Божаму Нараджэнню. Гэтае падарожжа ахоплівае перыяд 40-дзённага посту, які традыцыйна называюць «Піліпаўкай», паколькі ён пачынаецца 15 лістапада — на наступны дзень пасля літургічнага ўспаміну св. апостала Піліпа. Запрашэнне да посту — гэта запрашэнне пабыць сам-насам з нашым Госпадам. Аддаліцца ад штодзённых спраў, каб у […]

15 лістапада пачынаецца перадсвяточны калядны пост Піліпаўка ў Грэка-католіках Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 15 лістапада распачынаецца перадсвяточны пост Піліпаўка. Увесь калядны пост у нас доўжыцца поўных сорак дзён — з 15 лістапада па 24 снежня — якія, у сваю чаргу, дзеляцца на дзве часткі: лістападаўскую (16 дзён) і снежаньскую (24 дні). Паміж гэтымі дзвюма часткамі ёсць пэўныя адрозненні. Сёлета першы дзень прыпадае на суботу. Уласна, у літургічным кантэксце […]

Падкаст «Хрысціянства і літаратура»: айцец Андрэй Крот пра рэлігійныя матывы ў апавяданні «Світка»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску падкаста “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова. На гэты раз гаворка ідзе пра апавяданне “Світка”, дзе праз лёсы герояў аўтар паказвае сутыкненне традыцыйнай веры і савецкай рэчаіснасці ў беларускіх вёсках 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Мы даведваемся як савецкая ўлада спрабавала змяніць рэлігійныя звычаі […]

Што такое Свяшчэнная Традыцыя і як яна перадае веру ў Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што такое Традыцыя Царквы (Свяшчэнная Традыцыя)?Як мы даведаліся пра Ісуса Хрыста? Ад іншых людзей. А яны адкуль? Таксама ад іншых. Мы, вядома, можам сказаць, што даведаліся з Бібліі, але яна не падае з неба ў рукі кожнаму асобнаму чытачу! Гэтая кніга таксама дайшла да нас праз многія пакаленні людзей, якія з пашанай яе перапісвалі, чыталі, […]

Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адзначана 12 лістапада

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас” 12 лістапада парафія ў Сапоцкіне адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна св. Язафата Кунцэвіча, літургічны ўспамін якога прыпадае на гэты дзень. Святую ІмшуThe post Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас” first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ […]

Язафат ледзь не ўцякае з манастыра з юродзівым манахам, пазбягаючы біскупскага прызначэння

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Язафат ледзь не ўцякае з манастыра з юродзівым вандроўным манахам, каб пераймаць яго жыццё. Як святар асаблівую ўвагу ён надае споведзі і пропаведзі. Не абмяжоўваецца манастырскімі мурамі і выходзіць да пропаведзі і споведзі ў горад. У час архімандрыцтва Кунцэвіча друкуецца першы ўнійны служэбнік, дадаткам да якога змешчана навука пра здзяйсненне богаслужэння. Да сённяшняга дня, у […]

Разважанне кс. Сяргея Сурыновіча на ўрачыстасць святога Язафата Кунцэвіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

РАЗВАЖАННЕ КС. СЯРГЕЯ СУРЫНОВІЧА НА ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯЗАФАТА КУНЦЭВІЧА Сённяшняе Евангелле, асветленае ўрачыстасцю святога Язафата Кунцэвіча, глыбока раскрывае перад намі сэнс адзінства ў Царкве і з Богам. Прыклад святога Язафата, які аддаў жыццё за еднасць, з’яўляецца жывым сведчаннем малітвы Ісуса Хрыста. Гэта не проста гістарычная падзея, але вечнае пакліканне да адзінства, што паходзіць ад самога […]

ПРЭМ’ЕРА падкасту «Дабралюбства» пра малітву сэрцам і духоўнасць Айцоў Пустыні

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У дзень памяці св. Тэадора Студыта: ПРЭМ’ЕРА ПАДКАСТУ “ДАБРАЛЮБСТВА” Ці можна навучыцца маліцца сэрцам?Ці магчыма знайсці ўнутраны супакой у свеце, які не замаўкае ні на хвіліну? Гэты падкаст — пра духоўнасць Айцоў Пустыні, пра Ісусаву малітву і пра тое, як старажытная традыцыя ісіхазму можа стаць часткай сучаснай беларускай душы. “Гэта той падкаст, які я сам […]

11 лістапада — памяць св. Тэадора Студыта, прыхільніка Рымскага Папы і рэфарматара манастырскага жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 11 лістапада – памяць св. Тэадора Студыта (759–826)Тэадор Студыт быў паслядоўным і прынцыповым прыхільнікам першынства Рымскага Папы ў пытаннях веры. Гэта ярка выявілася падчас двух канфліктаў: Супрацьстаянне іконаборству: Калі візантыйскія імператары-іканаборцы аднавілі ганенні на ўшанаванне ікон, Тэадор, знаходзячыся ў ссылцы, актыўна шукаў падтрымкі ў Папы. Ён накіроўваў у Рым шматлікія лісты, у якіх: Адкрыта прызнаваў […]